Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адэская эпархія РПЦ прапануе ліквідаваць украінскую царкву


Адэская эпархія Ўкраінскай праваслаўнай царквы, што падпарадкоўваецца Маскоўскаму патрыярхату Расейскай праваслаўнай царквы, прапанавала свайму кіраўніцтву ліквідаваць Кіеўскі патрыярхат (незалежны ад РПЦ). Прэсавы аташэ Адэскай эпархіі сказаў, што пры наяўнасьці палітычнай волі з боку ўкраінскага ўраду царкоўны "раскол" можна вырашыць паводле "баўгарскага варыянту".

У 2004 годзе ўлады Баўгарыі ў адну ноч канфіскавалі ўсе храмы "альтэрнатыўнага патрыярхату" Баўгарскай праваслаўнай царквы.

Прадстаўнікі Ўкраінскай праваслаўнай царквы, што пад Маскоўскім патрыярхатам, заявілі, што погляды Адэскай эпархіі не зьяўляюцца афіцыйнай пазыцыяй усёй царквы.
XS
SM
MD
LG