Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША апраўдваюцца перад Расеяй


Вашынгтон выбачыўся перад Масквой за тое, што аб арышце расейскага грамадзяніна не было неадкладна паведамлена Крамлю. Дзярждэпартамэнт агучыў тлумачэньне, паводле якога Вашынгтон хацеў паведаміць аб інцыдэнце ў час, але ўрадовец, якому было даручана паслаць факс у Крэмль націснуў на няслушную кнопку. У выніку паведамленьне адышло трэцяй краіне.

У траўні амэрыканскія спэцслужбы арыштавалі ў Лібэрыі расейскага пілёта Канстанціна Ярашэнка, які транспартаваў прыватным самалётам некалькі тон какаіну. Ярашэнка быў дастаўлены ў ЗША, дзе яму выставілі абвінавачаньні ў арганізацыі распаўсюду наркотыкаў. Паводле амэрыканскага заканадаўства за гэта яму пагражае ад дзесяці гадоў турмы да пажыцьцёвага зьняволеньня.

У сераду расейскі МЗС абвінаваціў ЗША ў выкраданьні расейскага грамадзяніна і ў парушэньні двухбаковых пагадненьняў паміж краінамі.
XS
SM
MD
LG