Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія прафсаюзы патрабуюць адмяніць павышэньне цэнаў на газ



Каля 300 прадстаўнікоў Фэдэрацыі прафсаюзаў Украіны прынялі ўдзел у папераджальным мітынгу ў Кіеве з патрабаваньнем адмяніць павышэньне цаны на газ для насельніцтва з 1 жніўня на 50 працэнтаў. Прафсаюзы нагадваюць, што запазычанасьць па зарплаце толькі ў Кіеве вырасла на 20 працэнтаў, на 350 прадпрыемствах заробкі не выплачваюцца. Прадстаўнікі прафсаюзаў заявілі, што калі рашэньне ўраду ня будзе адмененае, прафсаюзы здольныя блякаваць працу кабінета міністраў Украіны.

Павышэньне цяперашняй цаны на газ , на думку МВФ эканамічна неабгрунтаванай, з'яўляецца адной з умоваў выдзяленьня краіне крэдыту Міжнароднага валютнага фонду.
XS
SM
MD
LG