Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-тур журналістаў краінаў Эўразьвязу ў Беларусь


У Менск прыехала група журналістаў у складзе 13 чалавек, якія прадстаўляюць сродкі масавай інфармацыі Аўстрыі, Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Грэцыі, Вугоршчыны, Італіі, Латвіі, Польшчы, Партугаліі, Румыніі і Вялікай Брытаніі, паведамляе прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Мэта візыту — лепш пазнаёміць грамадзянаў дзяржаваў — сябраў Эўразьвязу з канкрэтнымі праектамі, якія ЕЗ ажыцьцяўляе ў Беларусі ў межах Эўрапейскай палітыкі суседзтва (ЭПС). Прэс-тур пачаўся з аднадзённай праграмы ў Брусэлі, пасля чаго журналістаў чакае інтэнсыўны трохдзённы тур па Беларусі.

Эўрапейскія журналісты змогуць атрымаць інфармацыю з самых розных крыніцаў: ад прадстаўнікоў беларускіх уладаў, дыпляматаў, мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, незалежных экспертаў і СМІ. Акрамя таго, у межах прэс-туру адбудзецца візыт у інфармацыйны цэнтар устойлівага развіцьця і экатурызму. Цэнтар быў нядаўна адкрыты ў Наваполацку Віцебскай вобласьці ў межах праекту "Устойлівае развіцьцё на мясцовым узроўні", які ажыцьцяўляецца пры падтрымцы ЭЗ і праграмы развіцьця ААН.

Візыт праходзіць у межах серыі брыфінгаў, прысвечаных Эўрапейскай палітыцы суседства. Ён арганізаваны пры фінансавай падтрымцы Генэральнага дырэктарата Эўрапейскай Камісіі па зьнешніх сувязях. Арганізацыйную падтрымку прэс-туру аказваюць Эўрапейскі цэнтр журналістыкі, Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі і ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG