Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявіцца першая прыватная электрастанцыя


Электрастанцыя магутнасьцю 400 МВт будзе пабудаваная ў Берасьцейскай вобласьці з удзелам італьянскіх інвэстараў. З гэтай мэтай створана сумеснае прадпрыемства "Белэнэргія". Пра гэта паведаміў намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк на сустрэчы з журналістамі з краінаў Эўразьвязу.

Мінэнэргеткі зараз актыўна працуе над прыцягненьнем інвэстараў для будаўніцтва аб'ектаў гідра- і ветраэнэргетыкі, распрацаваны праект будаўніцтва вугальнай электрастанцыі магутнасьцю 1 тыс. МВт сумесна ў польскай прыватнай кампаніяй. Міхаіл Міхадзюк распавёў, што зараз распрацоўваецца законапраект аб электраэнэргетыцы, дзе прадугледжана партнэрства прыватных інвэстараў і дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG