Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпанію сёньня прыбылі яшчэ тры кубінскія палітвязьні з сем’ямі


Пра гэта паведамілі гішпанскія дыпляматычныя крыніцы. Такім чынам, за мінулыя два тыдні у Гішпанію прыбылі ўжо 15 асобаў , якіх Гавана выпусьціла з турмаў. Яшчэ пяцёра вызваленых дысыдэнтаў павінны прыляцець у Мадрыд у пятніцу.

Кубанская ўлада паабяцала вызваліць 52-х палітычных вязьняў, якіх пачалі выпускаць у палове ліпеня. Выехаць у Гішпанію пагадзіліся дваццаць вязьняў. Частка вызваленых заявіла, што не хоча пакідаць Кубы. Некаторыя выказалі жаданьне эміграваць у ЗША, дзе жыве больш як мільён выхадцаў з Кубы. Кіраўнік кубінскага парлямэнту Рыкарда Аларкон у аўторак заявіў, што Куба гатовая выпусьціць і іншых палітвязьняў. Ён сказаў, што ўрад хоча выпусьціць усіх, хто не быў абвінавачаны ў забойстве.
XS
SM
MD
LG