Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мікалай Лазавік: "Парлямэнт можа прызначыць дату выбараў 7 верасьня"


Мікалай Лазавік

Мікалай Лазавік

Палата прадстаўнікоў можа прызначыць дату прэзыдэнцкіх выбараў на пазачарговай сэсіі, якая згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, будзе склікана 7 верасьня. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавіе, перадае Прайм-ТАСС.

"Ня выключаная верагоднасьць, што пытаньні правядзеньня выбараў, прызначэньня даты выбараў могуць быць разгледжаныя на пазачарговай сэсіі", -- сказаў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

"Прызначэньне пазачарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў яшчэ не азначае, што на ёй будзе прызначана дата выбараў. Там вызначаны шэраг пытаньняў, якія будуць разглядацца на сэсіі. Гэта, у першую чаргу, пытаньні эканамічнага блёку. Зь іншага боку, Палата прадстаўнікоў мае права ўключыць і іншыя пытаньні", патлумачыў М.Лазавік.

Паводле ягоных словаў, ніхто сёньня ня ведае, на якую дату будуць прызначаныя выбары: "Гэтага пакуль ніхто ня ведае. Адзінае, што можна сказаць адназначна – выбары павінны адбыцца не пазьней за 6 лютага наступнага года. Гэта канстытуцыйнае патрабаваньне". Лазавік адзначыў, што на сэсіі 7 верасьня парлямэнт можа прызначыць выбары на сьнежань 2010 года – люты 2011 года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG