Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праляскоўскі: "У параўнаньні з заходнімі калегамі нашы міністры менш публічныя".


Міністэрства інфармацыі заклікае кіраўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіраваньня не ўцякаць ад камэр і мікрафонаў. Пра гэта заявіў журналістам міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі, перадае БЕЛТА.

"У параўнаньні са сваімі заходнімі калегамі нашы міністры менш публічныя. Такія традыцыі чынавенства ў многіх краінах СНД", — сказаў Праляскоўскі.

Адказваючы на пытаньне пра мэтазгоднасьць разьмяшчэньня ў сеціве пэрсанальных старонак беларускіх чыноўнікаў, як робяць замежныя палітыкі, міністар інфармацыі адказаў, што ня лічыць мэтазгодным іх зносіны ў прыватным парадку з вэб-карыстальнікамі. "Бо ў любой краіне выказваньне высокапастаўленага чыноўніка — фактычна афіцыйная пазыцыя адпаведнага ведамства. Тым больш што ў сеціве вельмі актыўна выступаюць іншыя прадстаўнікі беларускай прэсы, навукі, культуры", сказаў міністар інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG