Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да восені ЗША могуць пакінуць у Іраку ня больш 50 тысяч вайскоўцаў


Да восені Злучаным Штатам ня варта пакідаць у Іраку больш як 50 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта заявіў камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Іраку генэрал Рэй Адыерна. Ён перакананы, што ірацкія сілы бясьпекі ў стане падтрымліваць неабходны ўзровень бясьпекі. Аднак амэрыканскія войскі заўсёды гатовыя, пры патрэбе, прыйсьці на дапамогу. Адыерна таксама выказаў заклапочанасьць у сувязі з адсутнасьцю ў Іраку новага ўраду, хаця з моманту парлямэнцкіх выбараў прайшло паўгады.

“Гэта па-ранейшаму вельмі няпроста. Мы ня можам нічога пэўнага сказаць наконт бліжэйшых трох-пяці гадоў, паколькі – як мне падаецца – ўсё будзе залежыць ад палітычных і эканамічных рашэньняў саміх ірацкіх уладаў” – лічыць генэрал.
XS
SM
MD
LG