Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэклярацыя аб незалежнасьці Косава прызнаная адпаведнай міжнародным стандартам



Суд ААН у Гаазе прызнаў, што дэклярацыя аб незалежнасьці Косаваад Сэрбіі, якая была прынятая ў 2008 годзе, не парушае міжнародных прававых нормаў.

Сэрбія, якая лічыць Косава месцам нараджэньня сэрбскай нацыянальнай ідэнтычнасьці, згубіла кантроль над Косава у 1999 годзе, калі ў выніку бамбаваньняў НАТО скончылася вайна паміж сэрбамі і косаўскімі этнічнымі альбанцамі.

Сёньняшняе рашэньне суду мае кансультатыўны характар, аднак назіральнікі лічаць, што яно можа мець сур’ёзныя наступствы ў рэгіёнах з моцным сэпаратысцкім рухам.
XS
SM
MD
LG