Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Туту завяршае грамадзкую дзейнасьць


Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Дэсмонд Туту заявіў, што мае намер завяршыць грамадзкую дзейнасьць сёлета ў кастрычніку, калі яму споўніцца 79 гадоў. Былы англіканскі арцыбіскуп Кейптаўнскі, які атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў 1984 годзе, вядомы актыўным удзелам у барацьбе з апартэідам. У Паўднёвай Афрыцы ён узначальваў адмысловую камісію, якая расьсьледвала злачынствы гэтага рэжыму. Цяпер, паводле Туту, ён зьбіраецца вялікую частку часу праводзіць са сваёй сям'ёй.
XS
SM
MD
LG