Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта паедзе з Эстоніі цягніком


Першы цягнік з вэнэсуэльскай нафтай з Эстоніі ў Беларусь накіруецца 25—27 ліпеня.

Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Пяты танкер з вэнэсуэльскай нафтай для Беларусі павінен прыбыць у эстонскі порт "Мууга" 23 ліпеня. Пасьля прыбыцьця танкера пачнецца зьліў нафты ў партовыя ёмістасьці прыватнага эстонскага тэрміналу. Потым "чорнае золата" нальюць у цыстэрны інвэнтарнага парку Беларускай чыгункі і Латвійскай дарогі.

Чакаецца, што першая партыя нафты зойме 65 вагонаў. У цэлым для перавозкі вэнэсуэльскай нафты з Эстоніі ў Беларусь спатрэбіцца 23—25 чыгуначных саставаў.

Уся пятая партыя нафты ў 80 тысяч тон будзе дастаўлена ў порт "Мууга" танкерам "NS Champion", а потым перавезена на "Нафтан".

Шлях чыгункаю з Эстоніі ў Беларусь карацейшы, чым з Украіны, з Адэскага порту. Тарыф перавозкі цяпер абмяркоўваецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG