Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брату Бакіева пагражаюць да 20 гадоў турмы


Затрыманаму ўчора на поўдні Кіргізстане Ахмату Бакіеву, брату зрынутага і зьбеглага ў Менск, пагражаюць 20 гадоў турмы
Як паведаміў журналістам міністар унутраных спраў Кубатбек Байболаў, 50-гадовы бізнэсовец Ахмат Бакіеў быў затрыманы на здымнай кватэры ў Джалал-Абадзе. У яго былі канфіскаваныя два пісталеты маркі "Байкал", 75 патронаў, а таксама парык, накладныя вусы і барада. Паводле Байболава, брату зьбеглага прэзыдэнта выстаўленыя абвінавачваньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальваньні міжнацыянальнай варожасьці і арганізацыі незаконнага ўзброенага фармаваньня.
Раней сілавікамі быў арыштаваны пляменьнік зрынутага прэзыдэнта Санжар Бакіеў.
XS
SM
MD
LG