Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Плятнеў будзе працягваць з’яўляцца ў суд Тайлянду


Кіраўнік Расейскага нацыянальнага аркестру Міхаіл Плятнёў працягне з'яўляцца ў суд Тайлянду і ня будзе перашкаджаць ануляваньню яго тайскай візы, заявіў прэсавы сакратар дырыжора.
Напярэдадні тайскія ўлады анулявалі Плятнёву яго доўгатэрміновую візу ў гэту краіну. Паліцыя гораду Патайя, дзе музыкант праводзіў адпачынак у сваім ўласным доме, выставіла супраць Плятнёва абвінавачваньні ў спакусе 14-гадовага падлетка да сэксуальных дачыненьняў. Цяпер дырыжор абавязаны з'яўляцца ў суд праз кожныя 12 дзён.
XS
SM
MD
LG