Лінкі ўнівэрсальнага доступу

500 млн. кубоў расейскага газу заменяць міні-ЦЭЦ і ветракі


У Беларусі распрацавана дзяржаўная праграма разьвіцьця аднаўляльных крыніц энэргіі. Пра гэта паведаміў сёньня намесьнік старшыні Дзяржкамітэту стандартызацыі Леанід Шэнец.

Як падае БЕЛТА, праграмай прадугледжана разьвіцьцё аднаўляльных крыніц энэргіі ў 2012-2015 гадах на 161 аб'екце. Будзе пабудавана 26 міні-ЦЭЦ.

"У выніку рэалізацыі праграмы атрымаецца замясьціць каля 0,5 мільярда кубамэтраў газу", - адзначыў Шэнец.

Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Юры Рымашэўскі адзначыў, што ў рэспубліцы разьвіцьцю аднаўляльных крыніц энэргіі надаецца вялікая ўвага. Па яго словах, гэта найважнейшая напрамак дывэрсыфікацыі энэргабалянсу краіны. У Беларусі ўжо рэалізавана больш за 10 буйных праектаў разьвіцьцю аднаўляльных крыніц энэргіі.

Юрый Рымашэўскі таксама назваў гідраэнэргетыку вельмі пэрспэктыўным напрамкам. Паводле яго, гідрапатэнцыял краіны ў бліжэйшы час ўзрасьце да 260 МВт.

Яшчэ адзін кірунак, паводле Рымашэўскага, – ветраэнергетыка. Ён сказаў, што Беларусь будзе нарошчваць патэнцыял у гэтым напрамку, і што цяпер ужо рэалізуецца пілётны праект па ветраэнергетыцы ў Гарадзенскай вобласьці. Аб'ём выкарыстаньня аднаўляльных крыніц энэргіі плянуецца давесьці ў 2015 годзе да 8 млн.т умоўнага паліва, а ў 2020-м – да 9,5 млн.т.

Гэтыя заявы беларускія чыноўнікі зрабілі на міжнародным практычным сэмінары "Разьвіцьцё сэктару аднаўляльных крыніц энэргіі ў Расейскай Фэдэрацыі і ў краінах СНД: пэрспэктывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва” ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG