Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане неўзабаве пачне працаваць Міжнародная камісія



Міжнародная камісія па расьсьледаваньні прычын чэрвеньскіх міжэтнічных сутыкненьняў на поўдні Кіргізстану пачне працу ў жніўні. Мяркуецца, што вынікі працы камісіі будуць прадстаўленыя да канца года. Пра гэта паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў Бішкеку спэцыяльны прадстаўнік Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Кіма Кільюнэн.
У чэрвені на поўдні Кіргізстану ў выніку міжэтнічных сутыкненьняў загінулі сотні людзей. Адказваючы на пытаньне аб увядзеньні паліцэйскіх сіл АБСЭ на поўдзень краіны паводле запыту прэзыдэнта Розы Атунбаевой, Кільюнэн адзначыў, што гэта стандартная працэдура, якую можна параўнаць з аказаньнем гуманітарнай дапамогі.
Раней паведамлялася, што адзін зь меркаваных арганізатараў чэрвеньскіх беспарадкаў, родны брат экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева Ахмат, які быў арыштаваны ў сераду Джалал-Абадзе, ужо пачаў даваць паказаньні.
XS
SM
MD
LG