Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША спадзяюцца на прызнаньне Прыштыны


Пра гэта напярэдадні вынясеньня вэрдыкту Міжнароднага суду ААН адносна незалежнасьці Косава заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Учора ў Вашынгтоне Байдэн меў сустрэчу з косаўскім прэм’ерам Хашымам Тачы. Віцэ-прэзыдэнт ЗША адзначыў, што Злучаныя Штаты акажуць падтрымку Прыштыне і вераць у тое, што Міжнародны суд ААН прызнае яе незалежнасьць.

У лютым 2008 ў аднабаковым парадку аб'явіла аб сваёй незалежнасьці ад Сэрбіі. ЗША і шматлікія эўрапейскія краіны прызналі незалежнасьць Косава, аднак Сэрбія гэта зрабіць адмовілася і перадала справу ў суд. Вэрдыкт суду ААН будзе мець кансультацыйны характар і ня будзе абавязковым для выкананьня.
XS
SM
MD
LG