Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь зьбіраецца яшчэ адзін “ня надта сябар” Расеі


В.а. прэзыдэнта Малдовы, старшыня парлямэнту Міхай Гімпу ў бліжэйшы час прыедзе з афіцыйным візытам у Беларусь. Аб гэтым сёньня паведаміла прэс-служба малдаўскага парлямэнту.

Як падае “Интерфакс-Запад”, дамоўленасьць аб візыце была дасягнутая падчас сустрэчы М. Гімпу са старшынём Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатолем Рубінавым. Сустрэча адбылася ў ходзе форуму кіраўнікоў парлямэнтаў эўрапейскіх краін, які завяршыўся напярэдадні ў Жэнэве.

Суразмоўцы абмеркавалі "магчымасьць укараненьня шэрагу сумесных праектаў на эканамічным узроўні, наладжваньня партнэрства і стварэньня малдаўска-беларускіх сумесных прадпрыемстваў у мэтах забесьпячэньня рынкаў дзьвюх краін якаснымі прадуктамі і паслугамі".

М. Гімпу заклікаў суразмоўцу ўсталяваць неабходныя эканамічныя мэханізмы для палягчэньня экспарту малдаўскіх вінаў на беларускі рынак.

Ён таксама прасіў беларускія ўлады аказаць дапамогу ў пераадоленьні наступстваў паводак, у першую чаргу, у будаўніцтве жыльля.

Сёлета ў чэрвені падчас расейска-беларускага канфлікту Гімпу быў адным зь першых, хто патэлефанаваў Лукашэнку і падтрымаў Менск у гэтым канфлікце.

У сваім выступе на форуме ў Жэнэве старшыня парлямэнта Малдовы заклікаў сваіх калегаў з эўрапейскіх краін "аказаць садзеяньне ў вырашэньні праблемы вываду расейскіх войскаў і ўзбраеньняў з тэрыторыі Малдовы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG