Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Швэдзкая фірма Sandvik адмовілася ад удзелу ў будаўніцтве пятай тэхналягічнай лініі прадпрыемства "Граніт" у Мікашэвічах.

Пра гэта паведаміў журналістам прадстаўнік міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандар Голеш, перадае
Інтэрфакс.

Ён адзначыў, што для беларускага боку была "абсалютна нечаканай" заява Sandvik, бо "мы песьцілі гэты праект і дайшлі практычна да інвэстыцыйнай дамовы. Але гэтая фірма заявіла, што гатова пастаўляць абсталяваньне для будаўніцтва пятай тэхналягічнай лініі для прадпрыемства "Граніт", але не інвэстававць".

Тэрмінова пачалі шукаць іншага інвэстара. Цяпер на інвэстара прэтэндуць дзьве фірмы – беларуская і расейская. Кошт інвэстпраекту складае 300 мільёнаў даляраў.

Паводле А.Голеша,"беларускі шчэбень карыстаецца вельмі вялікай папулярнасьцю за мяжой, ён добра ідзе на экспарт, у тым ліку ў Смаленскую вобласьць. А ў Калінінградзкай вобласьці яго адрываюць з рукамі на будаўніцтва чыгунак".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG