Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: прававыя нормы ў дачыненьні Ярашэнкі не парушаныя


Паводле прадстаўніка амэрыканскага Упраўленьня па барацьбе з наркотыкамі, улады ЗША абыходзяцца з экстрадаваным з Лібэрыі расейскім лётчыкам Канстанцінам Ярашэнкам у адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права. Ярашэнка быў арыштаваны ў Лібэрыі пры канцы траўня, а потым дастаўлены ў ЗША на падставе выпісанага пракуратурай Нью-Ёрку ордэру на арышт у сувязі з абвінавачваньнямі ў кантрабандзе какаіну ў Паўднёвую Амэрыку, Афрыку і Эўропу.
Напярэдадні расейскі МЗС рэзка асудзіў ўмовы арышту і экстрадыцыі Ярашэнкі і назваў гэтыя дзеяньні ЗША супрацьпраўнымі.
XS
SM
MD
LG