Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН вызначыцца адносна незалежнасьці Косава


Сёньня Міжнародны суд ААН мае апублікаваць свой вэрдыкт адносна законнасьці абвяшчэньня ў 2008 незалежнасьці Косава ад Сэрбіі. Летась сэрбскія ўлады ў сваім звароце да гэтага інстытуту адзначылі, што заявы лідэраў косаўскіх этнічных альбанцаў ёсьць "грубым парушэньнем тэрытарыяльнай цэласнасьці Сэрбіі".
Сербы, для якіх Косава з'яўляецца гістарычным месцам нараджэння нацыянальнай ідэнтычнасьці, страцілі кантроль над гэтай тэрыторыяй у 1999 годзе, калі бамбаваньні НАТО спынілі канфлікт паміж Сэрбіяй і косаўскімі альбанцамі. Рашэньне разьмешчанага ў Гаазе Міжнароднага суду ААН будуць мець толькі кансультацыйны характар.
Суд ўжо выслухаў аргумэнты па справе ад прадстаўнікоў амаль 30 краін. У прыватнасьці, Кітай, Расея і Гішпанія, якія маюць свае ўласныя сэпаратысцкія рэгіёны, выступаюць супраць прызнаньня незалежнасці Косава, у то час як ЗША падтрымліваюць такое прызнаньне. Незалежнасьць Косава прызналі каля 70 краін.
XS
SM
MD
LG