Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы абвінавачваюць улады Кітаю


Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch абвінавачвае кітайскія ўлады ў парушэньні міжнароднага права ў сувязі з выкарыстаньнем непрапарцыйнай сілы падчас падаўленьня беспарадкаў у Тыбеце ў сакавіку 2008 года.
У заяве арганізацыі, дзе ёсьць спасылкі на паказаньні відавочцаў, у прыватнасьці адзначаецца, што кітайскія сілы бясьпекі адкрылі агонь па ўдзельнікам масавых выступленьняў, а потым праводзілі неабгрунтаваныя арышты. У выніку масавых антыкітайскіх пратэстаў у Тыбеце загінулі прынамсі 19 чалавек.
Улады Кітаю заявілі, што прымянілі мінімум сілы. Яны абвінавацілі ў распальваньні сэпаратысцкіх настрояў тыбецкую эміграцыю і, у першую чаргу, духоўнага лідэра тыбецкіх будыстаў Далай-Ламу.
XS
SM
MD
LG