Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пхэн’ян асуджае амэрыкана-паўднёвакарэйскія вучэньні


Прадстаўнікі дэлегацыі КНДР на форуме краін Паўднёвай Азіі ў В’етнаме заявілі журналістам, што заплянаваныя на 25-28 ліпеня ў Японскім моры сумесныя ваенныя вучэньні Паўднёвай Карэі і ЗША вельмі небясьпечныя для рэгіёну.
Пхэн’ян заклікае ЗША адмяніць гэтыя вучэньні, а таксама спыніць санкцыі супраць КНДР у выпадку, калі ў Вашынгтоне хочуць аднавіць перамовы па раззбраеньні на поўначы Карэі.
Учора падчас знаходжаньня ў Паўднёвай Карэі дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што Злучаныя Штаты ўводзяць новыя санкцыі супраць КНДР, паколькі яго ўлады не жадаюць адмаўляцца ад сваёй ядзернай праграмы. Новы пакет санкцыяў прадугледжвае далейшае абмежаваньне імпарту і экспарту зброі ў КНДР і замарожваньне актываў яе грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG