Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня інтэрвію з прэзыдэнтам Латвіі па БТ


Валдзіс Затлерс

Валдзіс Затлерс

Сёньня ў 21.55 на Першым канале Беларускага тэлебачаньня выйдзе праграма "Актуальнае інтэрвію" з прэзыдэнтам Латвіі Валдзісам Затлерсам.

Гэта другое інтэрвію з прэзыдэнтам іншай краіны, якое выхдзіць апошнім часам. 15 ліпеня па БТ паказалі інтэрвію з прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі.

Раней у мэдыях адзначалі, што інтэрвію з Саакашвілі стала своеасаблівым адказам на дакумэнтальны фільм "Хросны бацька".

Паводле газэты "Московский комсомолец", інфармацыйная вайна паміж Расеяй і Беларусьсью працягваецца. У адказ на тэлефільм "Хросны бацька-2", паказаны па НТВ, беларускі бок "наносіць удар у адказ". Анансавана інтэрвію "зь яшчэ адным праблемным палітыкам для Масквы – прэзыдэнтам Латвіі".
XS
SM
MD
LG