Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ скасаваў запазычанасьць Гаіці


Міжнародны валютны фонд сьпісаў больш за 260 мільёнаў даляраў, якія яму была вінная Рэспубліка Гаіці. У заяве МВФ гаворыцца, што фонд вырашыў таксама выдзеліць краіне новы крэдыт памерам 60 мільёнаў даляраў – для дапамогі ў аднаўленьні краіны пасьля землятрусу.

У студзені сёлета катастрафічны землятрус у Гаіці разбурыў сталіцу Порт-о-Прэнс, прычыніў гібель 220 тысяч чалавек і пакінуў каля паўтара мільёна жыхароў бяз даху над галавой.
XS
SM
MD
LG