Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін і Лужкоў зьбіраюцца адзначаць дзень расейскага флёту ва Ўкраіне


Прэм'ер міністар Расеі Ўладзімір Пуцін сустрэнецца ў Крыме з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Пуцін будзе там знаходзіцца з працоўным візытам у суботу і нядзелю, паведамляе агенцтва Інтэрфакс-Украіна, са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскім урадзе. Прысутнасьць прэсы на сустрэчы не плянуецца.

Газэта "Ўкраінскія навіны" паведамляе, што ў нядзелю 25 красавіка Пуцін прыме ўдзел ва ўрачыстасьцях прымеркаваных да Дня флёту Расеі. Чакаецца, што ў мерапрыемствах прыме ўдзел і мэр Масквы Юрый Лужкоў. Раней Лужкоў быў часова абвешчаны ва Ўкраіне непажаданай пэрсонай з-за яго выказваньняў аб тым, што Севастопаль павінен быць вернуты Расеі.
XS
SM
MD
LG