Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Былога прэм'ера Косава будуць зноў судзіць за ваенныя злачынствы


Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі адмяніў апраўдальны вырак былому прэм'ер міністру Косава Рамушу Харадзінаю і пастанавіў судзіць яго паўторна.

Два гады таму Харадзіная, які ў 1998 годзе ачольваў барацьбу косаўскіх альбанцаў за незалежнасьць ад Сэрбіі, судзілі паводле абвінавачаньняў у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці, у тым ліку ў забойствах, згвалтаваньнях і катаваньнях. Ён і ягоныя два паплечнікі былі тады апраўданыя.

Сёлета суд у Гаазе, аднак, пастанавіў, што папярэдні працэс нельга лічыць легітымным з-за шматлікіх выпадкаў запалохваньня сьведкаў.
XS
SM
MD
LG