Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон супакоіў косаўскіх альбанцаў


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн пацьвердзіў падтрымку Вашынгтонам сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Косава. Заява прагучала ў чацьвер на сустрэчы Байдэна з прэм'ер міністрам Косава Хашымам Тачы ў Вашынгтоне.

Сёньня Міжнародны суд у Гаазе мае вынесьці пастанову адносна законнасьці абвяшчэньня незалежнасьці Косава, што да міжнароднага права.

Тачы, у сваю чаргу, паабяцаў паважаць рашэньне суду, але зазначыў, што незалежнасьць Косава застанецца "незваротнай".
XS
SM
MD
LG