Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таджыкістан больш не пасылае дзяцей на бавоўну


Міністар працы Таджыкістану Махмадамін Maхмадамінаў паведаміў Радыё Свабода, што яго ведамства выступае супраць дзіцячай працы і што міністэрства адукацыі летась забараніла школам адпраўляць дзяцей на збор бавоўны. Maхмадамінаў выступіў з гэтым камэнтаром пасьля таго, як ЗША ў панядзелак прынялі рашэньне ўключыць бавоўну Таджыкістану і Узбэкістану ў “чорны сьпіс” тавараў, атрыманых з выкарыстаньне дзіцячай працы.

Правабаронца Манзура Султанава пацьвердзіла, што ў Таджыкістане выкарыстаньне дзіцячай працы ў баваўнянай прамысловасьці забаронена, аднак настаўнікі пад ціскам мясцовых уладаў часта накіроўваюць дзяцей “дапамагаць сялянам” падчас збору ўраджаю. Тое самае мае месца і ў суседнім Узбэкістане.
XS
SM
MD
LG