Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэдыкі і правабаронцы занепакоеныя лёсам узбэкаў на поўдні Кіргізстану


Узбэкам на поўдні Кіргізстану адмаўляюць у мэдыцынскай дапамозе і магчымасьці шукаць прытулку ў суседнім Узбэкістане. Паводле заявы арганізацыі “Мэдыкі бяз межаў”, вайскоўцы, якія разьмясьціліся ля бальніцаў, не дапускаюць многіх да патрэбнай дапамогі. “Мэдыкі бязь межаў” таксама заяўляюць, што міліцыя праводзіць “вельмі арганізаваныя рэйды” на этнічна ўзбэцкія рэгіёны ў горадзе Ош.

Учора праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што што сілавыя структуры на поўдні Кіргізстану нясуць адказнасьць за неаднаразовыя парушэньні правоў этнічных узбэкаў – у тым ліку адвольныя затрыманьні ці катаваньні. Мэр горада Ош Меліс Мірзахматаў назваў гэта правакацыйнай заявай. Паводле Мірзахматава, большасць гараджанаў таксама выказваюцца супраць увядзеньня у рэгіён паліцэйскіх сілаў АБСЭ.
XS
SM
MD
LG