Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ГОРАЧА...


...пад вечар задажджыць. Тэмпэратура: 20 — 33 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Вечар з часопісам "Дзеяслоў" у галерэі "Ў". Прэзэнтацыя новых нумароў. Удзельнічаюць, між іншым, аўтары часопісу Леанід Дайнэка, Уладзімір Някляеў, Вольга Гапеева, Сяргей Прылуцкі. Пачатак а 19.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан і міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс сустракаюцца са сваімі паўднёвакарэйскімі калегамі ў Сэуле.

Міжнародны суд ААН у Гаазе агучыць дарадчае рашэньне наконт легітымнасьці дэклярацыі незалежнасьці Косава ў 2008.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1822 нарадзіўся Ёган Грэгар Мэндэль, заснавальнік генэтыкі і адкрывальнік асноўных законаў спадчыннасьці (1884).

У 1944 годзе Польскі камітэт нацыянальнага вызваленьня агучыў свой маніфэст, гэткім чынам пачынаючы пэрыяд камуністычнай улады ў Польшчы (1944-1989). У камуністычнай Польшчы 22 ліпеня было галоўным дзяржаўным сьвятам.

У 1946 нарадзілася француская сьпявачка Мірэй Мат’ё, якую назвалі спадкаемніцай Эдзіт Піяф.

У 1883 у Польшчы было адмененае ваеннае становішча, уведзенае камуністамі 13 сьнежня 1981 з мэтай узяць пад кантроль грамадзкі рух, ачолены прафсаюзам "Салідарнасьць".

У 1990 памёр аргентынскі пісьменьнік Мануэль Пуіг (нар. 1932).

У 1997 за парушэньне беларуска-літоўскай мяжы ўлады Беларусі арыштавалі расейскіх тэлежурналістаў Паўла Шарамета і Зьмітра Завадзкага.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Яны нас — малаком і мясам, а мы іх — трубой".


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Я пішу раманы, таму што ў нашай рэчаіснасьці ёсьць нешта, чаго я не разумею" — Мануэль Пуіг.
XS
SM
MD
LG