Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атунбаева гатовая абмяркоўваць пытаньне новай расейскай базы


Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева ў інтэрвію журналістам сёньня заявіла, што члены яе сям’і не імкнуцца да ўлады: “Сярод маіх сваякоў няма прэтэндэнтаў на дзяржаўныя пасады.” Атунбаева адзначыла, што расла ў шматдзетнай сям’і, дзе было восем дзяцей – сем дзяўчынак і адзін хлопчык. Пяцёра зь іх закончылі маскоўскія вну, чацьвёра сталі кандыдатамі навук. У прэзыдэнта Кіргізстану двое дарослых дзяцей дачка і сын, нявестка – расейка.

У інтэрвію прэзыдэнт таксама пацьвердзіла гатоўнасьць абмяркоўваць з Расеяй разьмяшчэньне яшчэ адной вайсковай базы на тэрыторыі Кіргізстану. Што да амэрыканскай базы “Манас”, то паводле Атунбаевай, яе лёс павінен вырашыць новы парлямэнт.
XS
SM
MD
LG