Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камунальныя службы пагражаюць адключыць гарачую ваду ў Бабінічах


Артыкул у "Аршанскай газэце"

Артыкул у "Аршанскай газэце"

У аграгарадку Бабінічы, што на Аршаншчыне, каля 130 чалавек завінаваціліся за гарачую ваду. Таму прадпрыемства "Воршацепласеткі" пагражае адключыць яе ўсяму пасёлку, дзе жывуць 4 тысячы чалавек.

Мясцовы актывіст Фёдар Муханаў распавёў пра распараджэньне аршанскіх уладаў, накіраванае ў Бабініцкі сельскі савет. Згодна зь ім жыхары пасёлку, якія спраўна плацяць за камунальныя паслугі, мусяць правесьці "выхаваўчую працу" з даўжнікамі і любым чынам змусіць сплаціць пазыкі.

Фёдар Муханаў
На адмысловай нарадзе ў сельсавеце з удзелам старшыні Аршанскага райсавету Станіслава Кошкіна было прынята рашэньне далучыць да "выхаваньня" даўжнікоў міліцыю і непасрэдна зацікаўленыя структуры. "Прынята рашэньне скласьці графік наведваньняў жыхароў-няплатнікаў дэпутатамі сельскага савету разам з участковым і прадстаўніком КУП "Воршацепласеткі", — піша "Аршанская газэта".

Паводле заканадаўства, камунальнікі могуць распачаць судовую справу супраць даўжнікоў, падкрэсьлівае спадар Муханаў. Але ў іх няма правоў, каб зрабіць адказнымі за чужыя запазычанасьці ўвесь пасёлак. Аднак менавіта гэтым пагражаюць чатыром тысячам мясцовых насельнікаў.

Запазычанасьць КУП "Воршацепласеткі" складае 146 мільёнаў рублёў, і ўтварылася яна не за адзін год. Бо нададзены Бабінічам у 2008 годзе статус аграгарадку не вырашае галоўных праблем — беспрацоўя і нізкіх заробкаў у сельскай гаспадарцы, кажа Фёдар Муханаў.
XS
SM
MD
LG