Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У грузінскі парлямэнт паступіў праект новай канстытуцыі


Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі перадаў у парлямэнт праект новай канстытуцыі , дзе прадугледжанае абмежаваньне правоў наступнага прэзыдэнта . Паводле прэсавай сакратаркі Саакашвілі Мананы Манжгаладзе, гэты крок накіраваны на стварэньне “канстытуцыі эўрапейскага тыпу з больш эфэктыўнай сыстэмай стрымліваньняў і процівагаў”. Прапанаваныя зьмены скароцяць паўнамоцтвы прэзыдэнта на карысьць парлямэнту і прэм’ер-міністра.

Праект быў распрацаваны і ўхвалены незалежнай камісіяй , куды ўвайшлі прадстаўнікі кіруючай партыі і апазыцыі. Другі прэзыдэнцкі тэрмін Саакашвілі закончыцца ў 2013-м годзе.
XS
SM
MD
LG