Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Філіпінах выклікаюць штучны дождж


Урад Філіпінаў распарадзіўся распыляць у небе ёдзістае срэбра, каб выклікаць штучны дождж непадалёк ад галоўнага вадасховішча Ангат. З пачатку года вада практычна цалкам выпарылася з гэтага вадасховішча, якое забясьпечвае вадой сталіцу Філіпін Манілу. Па словах міністра грамадзкіх працаў, калі ў бліжэйшыя дні ня будзе дажджу, вады хопіць усяго на адзін месяц.

Каля трох з паловай мільёнаў жыхароў Філіпінаў ужо пакутуюць ад засухі. Прыпынілі працу кампаніі, якія прадаюць пітную ваду, пральні, мыйкі машынаў, а таксама дзесяткі рэстаранаў.
XS
SM
MD
LG