Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньне з вуліцай Быкава ня вырашана


Горадня, новая вуліца, якая, магчыма, будзе насіць імя Быкава
Горадня, новая вуліца, якая, магчыма, будзе насіць імя Быкава
У Гарадзенскім гарвыканкаме ўзгадняецца пытаньне аб тым, каб назваць новую вуліцу прозьвішчам Васіля Быкава. Пасьля гэтай працэдуры яно павінна будзе разглядацца спачатку на паседжаньні выканкаму, а затым на сэсіі гарадзкога савету дэпутатаў.

Калі яны пагодзяцца з гэтай прапановай, якая паходзіць ад гарадзкой тапанімічнай камісіі, то рашэньне наконт вуліцы Быкава павінна будзе яшчэ прайсьці юрыдычную экспэртызу.

Пра гэта нашаму радыё паведаміла Вольга Мацко — інспэктар па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Гарадзенскага гарвыканкаму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG