Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нечаканы грамадзкі пратэст у Расеі


У рамках будаўніцтва трасы “Масква-Санкт-Пецярбург” пачалася высечка Хімкінскага лесу пад Масквой. Жыхары Хімак арганізавалі намётавы лягер у абарону лесу, падобны да таго, што існаваў у Курапатах падчас пашырэньня кальцавой дарогі. Радыё Свабода адкрыла пастаянны карпункт у лягеры.

Ужо падчас кантактаў тых, хто пратэстуе супраць высечкі лесу ў сувязі з будаўніцтвам аўтатрасы “Масква-Санкт-Пецярбург” здарыўся новы скандал. Высьветлілася, што на частцы цяперашняга Хімкінскага лесу – так званай Левабярэжнай Дубраве заплянаванае будаўніцтва элітнага жыльля: як найменей трох высотных дамоў. Там таксама заплянавана высечка дрэваў.

Сёньня цягам дня ў Хімкінскім лесе было разьбіта 7 намётаў. Абаронцы прыроды таксама знайшлі высечаную паляну ў Лобненскім лесапарку ў навакольлях аэрапорту “Шарамецьева”. Там разьбіты другі намётавы лягер. На месцы грамадзкага пратэсту ўжо пабывала міліцыя, якая прыняла ў лідэраў пратэсту заяву па факце незаконнай, на іх думку, высечкі лесу.

Цалкам онлайн-рэпартаж зь месца падзеі чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG