Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Постаць Быкава яшчэ не ацэненая"


Улады хочуць даць імя Быкава новай вуліцы на ўскрайку гораду. А на вашую думку, якую вуліцу ў Горадні варта назваць імем Быкава? З гарадзенскімі мінакамі размаўляў карэспандэнт Свабоды на вуліцы Вялікай Траецкай, дзе калісьці жыў Васіль Быкаў.


Спадар: "Я лічу, што Быкаву трэба даць вартую вуліцу, таму што гэта вельмі значны пісьменьнік і для Беларусі, і для Расеі, і для іншых краінаў. Таму патрэбна і вуліца значная, каб людзі, якія жывуць на ёй і ходзяць па ёй, заўжды памяталі, што быў у Беларусі такі знакаміты пісьменьнік — Васіль Быкаў. Праходзілі акцыі тут у горадзе, каб сабраць подпісы, я таксама падпісаўся, адно прашу гарадзкія ўлады, каб зрабілі ўсе захады, каб назваць у горадзе вуліцу імем Быкава".

Сталы спадар: "Я з 61-га году ў Горадні, але сам з Расеі, ад Варонежа сто кілямэтраў. А наконт вуліцы ня ведаю".

Ягоная жонка: "Я толькі кнігу ягоную чытала і знала яго па кнізе, а пра вуліцу ня ведаю…"



Маладая спадарыня: "Я думаю, лепей — там, дзе ён жыў, гэтую вуліцу назваць".

Спадар: "Вуліца Быкава патрэбна, такі чалавек — для Беларусі гэта постаць вялізная. Але я б не сьпяшаўся пераймяноўваць старыя вуліцы. Вуліца Траецкая, яна была раней — Кашавога. Калі Траецкая — не гістарычная назва, то калі даць ёй імя Быкава — то ніякай страты ня будзе. Калісьці ўлады грашылі, пераназываючы старыя вуліцы ў горадзе, мяняючы на Леніна ды падобныя. Так што лепей будаваць новыя вуліцы, ім даваць новыя імёны. Але постаць Быкава настолькі вялікая, што часам можна ахвяраваць чымсьці дзеля гэтага чалавека. Яшчэ гэтая постаць не ацэнена, толькі з гадамі гэта будзе. Караткевіч і Быкаў — гэта штосьці незвычайнае".

Спадарыня:
"Можна назваць вуліцу новую. Хаця было б добра нашую назваць, мы на Малой Траецкай жывем…"

Дзяўчына: "Тое, што яна патрэбная — гэта адназначна. Таму што трэба адлюстраваць, пакінуць у гісторыі постаць. А ці новую вуліцу назваць, ці ў цэнтры — тут я ня ведаю".

Спадарыня: "Напэўна, тую, дзе ён жыў, лепей назваць, у цэнтры".

Спадар: "Тую, дзе ён жыў, вуліцу назваць у гонар яго".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG