Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША: “Паўночная Карэя застыла ў ізаляцыі”


Міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс пасьля наведваньня дэмілітарызаванай зоны паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэямі заявіў:
“Зьдзіўляе, як мала зьмянілася Паўночная Карэя – і як, наадварот, Паўднёвая Карэя працягвае разьвівацца і квітнець. Поўнач жа застыў у сваёй ізаляцыі, і становішча там пагаршаецца” – сказаў Гейтс.
Робэрт Гейтс суправаджае дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан пад час візыту ў Паўднёвую Карэю. Сёньня Клінтан заявіла пра намер ЗША ўвесьці новыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі.

Раней пасьля перамоў Клінтан з міністрам абароны Паўднёвай Карэі была прынятая сумесная заява пра недапушчальнасьць праяваў варажнечы і новых актаў агрэсіі з боку КНДР. ЗША і Паўдзённая Карэя таксама заклікалі Пхеньян узяць на сабе адказнасьць за гібель 46 паўднёвакарэйскіх маракоў на карвэце “Чхонан”.
XS
SM
MD
LG