Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Д.Пяскоў: супрацьстаяньня Пуціна і Лукашэнкі ня існуе


Дзьмітры Пяскоў

Дзьмітры Пяскоў

Паводле прэсавага сакратара прэм'ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Пяскова, ніякага супрацьстаяньня паміж Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам не існуе.

Учора Пяскоў заявіў, што для расейскага ўраду ў адносінах зь Беларусьсю галоўным фактарам зьяўляецца эканоміка, што адпавядае інтарэсам Беларусі ў яшчэ большай ступені, чым інтарэсам Расіі. "Гэта рух у двух накірунках – гэта не аднабаковая дарога, дзе ўсе рэкі павінны цячы толькі ў Беларусь", - заявіў Пяскоў.

Ён падкрэсьліў, што Ўладзімер Пуцін заўсёды пасьлядоўна выступаў за інтэграцыю расейскай і беларускай эканомік. "Але калі такая пасьлядоўная пазыцыя сутыкаецца з непасьлядоўнай пазыцыяй, то мы з шкадаваньнем канстатуем наяўнасьць пэўных цяжкасьцяў", – адзначыў прэсавы сакратар кіраўніка расейскага ўраду.

Выказваючы меркаваньне аб выхадзе ў газэце беларускага ўраду "Рэспубліка" публікацыі з вытрымкамі з дакладу Барыса Нямцова "Пуцін. Вынікі. 10 гадоў", Д. Пяскоў заявіў, што яму невядома, "наколькі і каму яна падкантрольная".

Учора афіцыйны друкаваны орган ураду Беларусі – газэта "Рэспубліка" апублікавала артыкул, які складаецца з фрагмэнтаў крытычнага дакладу расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова "Пуцін. Вынікі. 10 гадоў". У рэдакцыйных тлумачэньнях да дакладу гаворыцца аб "многіх дзікунствах”, якія сталі нормай у расейскім грамадзтве і дзяржаве. "Ёсць у цябе бабло і “дах” - ты чалавек. Не - ты ніхто. Як заявіў бізнэсовец Сяргей Палонскі, які зьяўляецца яскравым спараджэньнем пуцінскай эпохі: " Тыя, у каго няма мільярду, могуць ісьці ў ж ... у ". Падобна, такі стан рэчаў цалкам прымальны для цяперашняга расейскага кіраўніцтва ", - адзначае “Рэспубліка”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG