Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Былы намесьнік кіраўніка службы аховы Кіргізстану здаўся ўладам


Былы намесьнік кіраўніка службы дзяржаўнай аховы Кіргізстану Нурлан Цямірбаеў здаўся ўладам. Паводле пракуратуры, яго абвінавачваюць у забойствах і перавышэньні службовых паўнамоцтваў у часе красавіцкіх падзеяў у Бішкеку. Суд выдаў санкцыю на арышт Цямірбаева.

Пад час красавіцкіх масавых хваляваньняў у Бішкеку загінулі дзесяткі чалавек. Зрынуты прэзыдэнт Курманбек Бакіеў атрымаў прытулак у Беларусі. Новае кіраўніцтва Кіргізстану абвінавачвае былога прэзыдэнта і яго атачэньне ў датычнасьці да забойстваў дэманстрантаў.
XS
SM
MD
LG