Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэмпэратурны слупок можа падняцца да 37 градусаў


"Жнівень сёлета будзе на 2—3 градусы халаднейшы, чым ліпень. Спадзяемся, што экстрэмальнай сьпякоты, як у ліпені, у жніўні ня будзе", — заявіла галоўны сыноптык Беларусі Вольга Фядотава.

"У канцы ліпеня — пачатку жніўня, пасьля новага вітка сьпякоты, з захаду прыйдзе паніжэньне тэмпэратуры да 25—27 градусаў, павялічыцца верагоднасьць дажджоў. Ёсьць надзея, што зь сярэдзіны першага тыдня жніўня сьпякота адступіць", — удакладніла Фядотава.

Сыноптык таксама паведаміла, што на гэтым тыдні чакаецца "новы віток сьпякоты (…) Яшчэ адна хваля субтрапічнага паветра прынясе на тэрыторыю рэспублікі вельмі гарачае надвор'е. Чакаецца 30—34 градусы, па Гомельскай вобласьці — месцамі 35 градусаў. Ёсьць верагоднасьць таго, што тэмпэратурны слупок можа падняцца да 37 градусаў", перадае Інтэрфакс.

Галоўны сыноптык Гідрамэтэацэнтру: Канец гэтага тыдня ў Беларусі будзе сьпякотны"

Тэмпэратурны слупок можа падняцца да 37"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00


Падрабязнасьці — пазьней на сайце "Свабоды".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG