Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Стаўкі акцызаў на алькагольную і тытунёвую прадукцыю зь верасьня плянуюць падвысіць на 10% і 20% адпаведна. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня падатковай палітыкі і прыбытку бюджэту Міністэрства фінансаў Беларусі Дзьмітры Кійко.

"Ёсьць некалькі прычынаў, дзеля якіх мы павінны гэта зрабіць. У нас ёсьць дамоўленасьць зь Міжнародным валютным фондам пра неабходнасьць павышэньня ставак акцызаў у рамках праграмы "стэнд-бай ". Акрамя таго, дзяржаўная праграма па пераадоленьні п'янства і алькагалізму прадугледжвае апераджальнае падвышэньне ў 2009—2010 гадах ставак акцызаў на алькагольныя тавары і тытунёвую прадукцыю", — перадае словы Дзьмітрыя Кійка БелТА.
XS
SM
MD
LG