Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Пазачарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў пройдзе 7 верасьня. Адпаведны ўказ за № 364 падпісаў Аляксандар Лукашэнка.


Жаданьне правесьці пазачарговую сэсію дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выказалі ў апошні дзень веснавой сэсіі — 30 чэрвеня. Паколькі самі яны ня могуць прызначыць пазачарговую сэсію, то вымушаныя былі зьвярнуцца па дазвол да кіраўніка дзяржавы.

У парадку дня пазачарговай сэсіі пяць пунктаў. Чатыры зь іх тычацца фінансаў, а пяты сфармуляваны так: "Іншыя пытаньні пры неабходнасьці". Гэты пункт і дае аналітыкам падставу меркаваць, што падчас менавіта гэтай сэсіі будзе прызначана і дата чарговых прэзыдэнцкіх выбараў.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік у размове са "Свабодай" сказаў, што ніякіх навінаў пра тэрмін правядзеньня выбараў няма. Па-ранейшаму застаецца дата, пазьней за якую выбары праводзіць ужо нельга — 6 лютага 2011 году. "Але закон не забараняе правесьці выбары раней. Таму дэпутаты 7 верасьня могуць разгледзець гэта пытаньне, а могуць і не разглядаць", — сказаў сакратар ЦВК.

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына цяпер знаходзіцца ў адпачынку. Паводле словаў яе блізкіх, яна знаходзіцца ў расейскім Калінінградзе, дзе ў свой час вучылася на юрыдычным факультэце тамтэйшага ўнівэрсытэту.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце "Свабоды".
XS
SM
MD
LG