Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон уводзіць новыя санкцыі супраць Пхеньяну


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, якая знаходзіцца з візытам у Паўднёвай Карэі, заявіла пра намер ЗША ўвесьці новыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі.

Раней пасьля перамоў Клінтан з міністрам абароны Паўднёвай Карэі была прынятая сумесная заява пра недапушчальнасьць праяваў варажнечы і новых актаў агрэсіі з боку КНДР. ЗША і Паўдзённая Карэя таксама заклікалі Пхеньян узяць на сабе адказнасьць за гібель 46 паўднёвакарэйскіх маракоў на карвэце “Чхонан”.

Гілары Клінтан разам з міністрам абароны ЗША Робэртам Гейтсам наведалі дэмілітарызаваную зону, якая падзяляю Паўднёвую і Паўночную Карэі.
XS
SM
MD
LG