Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прычынай выбухаў на ГЭС у Расеі мог быць тэракт


Раніцай на Баксанскай ГЭС у Кабардзіна-Балкарыі адбыўся выбух. Паводле ИТАР-ТАСС, на тэрыторыю станцыі прабраліся невядомыя асобы, якія забілі двух ахоўнікаў, зьбілі начальніка зьмены і ягонага памочніка. Пасьля гэтага злачынцы прыладзілі выбуховае прыстасаваньне ў машыннай залі і зьдзейсьнілі выбухі. Усяго адбылося тры выбухі, адна бомба была пазьней абясшкоджаная сапёрамі.

Праваахоўныя органы у якасьці асноўнай вэрсіі называюць тэракт.
XS
SM
MD
LG