Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курды прапануюць Турэччыне замірэньне


Лідэр Працоўнай партыі Курдыстану заявіў аб гатоўнасьці скласьці зброю, але толькі пры ўмове, што Турэччына выканае шэраг патрабаваньняў. У інтэрвію BBC Мурат Карайлян паабяцаў загадаць сваім байцам здаць зброю пры назіраньні ААН, калі Анкара пагодзіцца на замірэньне, а таксама спыніць напады на курдзкіх жыхароў і палітыкаў ва ўсходняй Турэччыне. Паўстанцы таксама дамагаюцца болей правоў для сваёй мовы і культуры.

Стамбул, у адказ, сказаў, што Турэччына "ня мае звычкі прыслухоўвацца да тэрарыстаў". Турэччына, ЗША і ЭЗ лічаць Працоўную партыю Курдыстану, якая змагаецца за самавызначэньне курдзкага насельніцтва Турэччыны апошнія 26 гадоў - тэрарыстычнай арганізацыяй. За час канфлікту загінула прынамсі 46 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG