Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэмэран: вызваленьне тэрарыста не было нафтавай зьдзелкай


Прэм'ер міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран назваў вызваленьне "локэрбійскага тэрарыста" "абсалютна няправільным" крокам, але адкінуў магчыную ролю ў гэтым брытанскай нафтавай кампаніі British Petroleum. На сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам Кэмэран заявіў у чацьвер, што Абдэльбасэт Алі аль-Мэграні быў вызвалены выключна паводле рашэньня шатляндзкага ўраду.

Лівійскі грамадзянін аль-Мэграні сядзеў у шатляндзкай турме з 1988 году, паводле абвінавачаньня ў арганізацыі выбуху на пасажырскім самалёце, які пралятаў над горадам Локэрбі ў Шталяндыі. У выніку загінула 270 чалавек, большасьць зь іх – амэрыканскія грамадзяне. У мэдыях выказваліся меркаваньні, што British Petroleum дамогся сёлета вызваленьня аль-Мэграні ўзамен на выгадную зьдзелку па нафтаздабычы ў Лібіі.
XS
SM
MD
LG