Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан і Гэйтс у Паўднёвай Карэі


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан і міністар абароны Робэрт Гэйтс наведваюць Паўднёвую Карэю на знак сваёй падтрымкі Сэўлу ў кантэксьце цяперашняй напружанасьці яго дачыненьняў з КНДР. У нядзелю Сэўл і Вашынгтон маюць распачаць супольныя вучэньні вайскова-марскога флёту. Манэўры маюць прадэманстраваць Пхэньяну рашучасьць Злучаных Штатаў у справе абароны сваіх саюзьнікаў.

Раней міжнародная камісія ўстанавіла, што затанулы нядаўна паўднёвакарэйскі карвэт загінуў у выніку атакі тарпэдай паўночнакарэйскага ўзору. КНДР адкідае сваю датычнасьць да інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG