Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская грамадзянка абвінавачана ў ісламісцкім тэроры


Літоўская пракуратура выставілі афіцыйнае абвінавачаньне грамадзянцы Літвы Эгле Кусайце ў падрыхтоўцы тэракту. Мяркуецца, што Кусайце прыняла іслам і дзейнічала ад імя адной з радыкальных тэрарыстычных сетак. Мэтай яе плянаванага самагубчага нападу меў быць неназваны вайсковы аб'ект, што нібыта мае дачыненьне да расейскай антытэрарыстычнай кампаніі на паўночным Каўказе.

Кусайце была арыштаваная ў кастрычніку 2009 году. Яна адкідае ўсе абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG